28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк: Беларусь неўзабаве стане вольнай

2
Паліна Шарэнда-Панасюк: Беларусь неўзабаве стане вольнай
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» даслала ліст родным.

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітвязня Паліну Шарэнду-Панасюк змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і збіраюцца этапаваць у магілёўскую турму. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Учора, пасля двух месяцаў блакады, прабіўся ліст ад Паліны нашаму старэйшаму сыну Славаміру:

«Прывітанне, мой каханы і дарагі сыночак, гэта мама. Пакуль не магу абняць цябе так моцна і горача як хачу, але, спадзяюся, неўзабаве гэта зрабіць. Ты нарэшце перарос мяне, буду цяпер глядзець на цябе знізу ўверх, а не наадварот. Нязвыкла. Але я ганаруся, што ў мяне ты такі вырас, Славамір...»

Сама Паліна цяпер змешчаная ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на 3 месяцы да 18 сакавіка. Фактычна, ПКТ адрозніваецца ад ШІЗА (карцэра) толькі тым, што можна пісаць і атрымліваць лісты. Там вельмі холадна і змрочна, на шпацыры выводзяць вельмі рэдка. Забароненыя ўсе тыпы перадач і пасылак, закупкі ў турэмнай краме. Паліна ўжо выкрасленая з усіх атрадных спісаў, зразумела, што яна ўжо туды не вернецца, яе чакае этап на Магілёў у «крытую» турму. На днях да Паліны ўсё ж прарваўся адвакат, нягледзячы ні на што, яна трымаецца, спрабуе жартаваць і перадае ўсім, хто ёй піша і хвалюецца за яе, вялікае «прывітанне» і «Жыве Беларусь!». Паліна верыць, што Беларусь неўзабаве стане вольнай, таму і мы не павінны апускаць галовы і рукі, а дзейнічаць!», - напісаў муж палітвязні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках