20 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч пра Пуціна: Дзядуля стары, яму ўсё роўна

11
Шандаровіч пра Пуціна: Дзядуля стары, яму ўсё роўна

Ніхто не ведае, што ў галаве ў Пуціна і на што ён можа вырашыцца ў дачыненні да Украіны.

Калі прэзідэнт РФ Пуцін сапраўды наважыцца разгарнуць шырокамаштабны наступ на Украіну, яго не спыняць ніякія этычныя меркаванні і «ніякая кроў». Пра гэта "Гордону" заявіў расейскі пісьменнік, публіцыст і апазіцыянер Віктар Шандаровіч.

«Небяспека заключаецца ў тым, што мы сапраўды не ведаем, з кім зараз маем справу, што ў галаве ў гэтага чалавека, як выглядае яго псіхіка. Тут патрэбны не геапалітыкі, а псіхіятры, каб прагназаваць. У значна большай ступені патрэбна кансультацыя псіхіятра, і мы павінны разумець, да якой ступені ён сам паверыў ва ўласную прапаганду, хто яму кладзе гэтыя тэчкі, якія ён чытае», - распавёў Шандаровіч.

З ягоных слоў, 69-гадовы Пуцін сам не карыстаецца альтэрнатыўнымі крыніцамі інфармацыі накшталт інтэрнэту, а таму цалкам залежым ад таго, хто і што яму дакладвае.

«Ён сапраўды кіраваны. Яго трымаюць у інфармацыйнай ізаляцыі. Гэта робяць людзі вайны, людзі супрацьстаяння, людзі, якім усё роўна не выйсці вонкі і ніякі Давос не свеціць. Гэта даволі небяспечна. Дзядуля стары, яму ўсё роўна. І тут, як гэта ні дзіўна, вельмі хочацца, каб яны былі цынічнымі людзьмі. І каб цынізм перамог вар'яцтва», - рэзюмаваў Шандаровіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках