20 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эфект сотні люстэркаў для Крамля»

«Эфект сотні люстэркаў для Крамля»

Кіраўнік МЗС Украіны расказаў аб адзіным фронце супраць расейскай агрэсіі.

Супраць расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны дзейнічаюць «сеткавая дыпламатыя» і яе «адзіны фронт», заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў калонцы, апублікаванай 29 студзеня, піша gordonua.com.

«Захад адказаў цвёрдае «не» на ўсе ўльтыматумы [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна ў дачыненні да Украіны. Так працуе сеткавая дыпламатыя, якая стварае эфект сотні люстэркаў для Крамля: Расея адусюль чуе адну і тую ж пазіцыю», - напісаў ён.

Дыпламат падкрэсліў, што «імгненне найбольшай небяспекі» Украіна прайшла ў 2014 годзе, але краіна «выстаяла і за гэтыя гады правяла шмат рэформ, нагадавала сур'ёзныя вайсковыя, эканамічныя і дыпламатычныя цягліцы».

«Гэтыя тыдні і месяцы ўся ўкраінская дыпламатычная сістэма працуе як сучасны гаджэт - на звышвысокай хуткасці, вырашаючы многія задачы адначасова, знешне захоўваючы непарушны выгляд. І гэтая праца прыносіць канкрэтныя вынікі. Атрымалася кансалідаваць вельмі высокі ўзровень міжнароднай падтрымкі Украіны. Заходні дэмакратычны свет сёння гаворыць з агрэсіўнай Расеяй адзіным голасам», - растлумачыў Кулеба.

Ён адзначыў, што за апошні час праведзены «сотні перамоў» і іх вынікі ўсе бачаць.

«Рубікон пяройдзены - Украіна стала мацнейшай і не дапусціць паўтарэння трагедыі 2014 года, а яе партнёры ўжо зрабілі больш для прадухілення крызісу, чым восем гадоў таму для яго спынення», - уважае Кулеба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках