12 лiпеня 2026, Нядзеля, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЗША могуць атрымаць доступ да інфармацыі аб аперацыях ГРУ за мяжой

Bloomberg: ЗША могуць атрымаць доступ да інфармацыі аб аперацыях ГРУ за мяжой

Экстрадаваны ў ЗША Клюшын можа мець інфармацыю аб атручэнні Сяргея Скрыпаля ў 2018 годзе.

Расейскі бізнэсовец Уладзіслаў Клюшын, якога экстрадавалі са Швейцарыі ў ЗША, магчыма, валодае доступам да інфармацыі аб сакрэтных аперацыях Галоўнага ўпраўлення генеральнага штаба ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі (ГРУ) за мяжой. Пра гэта ў панядзелак, 3 студзеня, паведамляе агенцтва Bloomberg (пераклад - dw.com) са спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля і расейскай разведкі.

З іх слоў, між іншым, у Клюшына ёсць доступ да дакументаў, якія тычацца ўзлому сервераў Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2016 годзе. Акрамя таго, паводле слоў крыніц Bloomberg, Клюшын мае доступ да іншых сакрэтных дакументаў, уключаючы інфармацыю аб атручэнні былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля ў брытанскім Солсберы ў 2018 годзе.

Сувязі Клюшына з Крамлём праз яго фірму «М13», якая пастаўляла паслугі маніторынгу СМІ і сацыяльных сетак адміністрацыі прэзідэнта РФ і іншым дзяржорганам Расеі, могуць зрабіць яго «карыснай крыніцай інфармацыі» для ўладаў ЗША. Асабліва ў тым выпадку, калі Клюшын пойдзе на ўгоду з амерыканскім правасуддзем.

Абвінавацілі ў інсайдэрскім гандлі

Бізнэсоўца арыштавалі ў Швейцарыі ў сакавіку 2021 года на запыт ЗША, куды яго экстрадавалі ў снежні. Амерыканскія праваахоўныя органы абвінавачваюць яго ў інсайдэрскім гандлі на дзясяткі мільёнаў даляраў. Сам ён сваю віну адмаўляе. Адвакат Клюшына Олівер Сірык распавёў тэлекампаніі NBC, што да арышту ягонага падабароннага ў 2019 і 2020 годзе спрабавалі завербаваць брытанскія і амерыканскія спецслужбы.

У сваю чаргу прэс-сакратар пасольства Расеі ў Швейцарыі ў інтэрв'ю ТАСС назваў экстрадыцыю бізнэсоўца ў ЗША «чарговым эпізодам «палявання», што працягваецца Вашынгтонам, на расейскіх грамадзян у трэціх краінах».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках