Z-блогер прагназуе развал Расіі
9- 12.07.2026, 13:31
- 3,156
Расіяне будуць біцца за кавалак хлеба.
У асяроддзі Z-патрыётаў узмацняецца трывога з-за, паводле іх ацэнак, пагаршэння сітуацыі ў Расіі на тле вайны супраць Украіны, якая працягваецца. Прапагандыст Аляксандр Горны заклікаў Крэмль нанесці па Украіне «ўдар татальнай адплаты», які, на яго думку, павінен паставіць кропку ў канфлікце. Інакш, лічыць ён, Расія можа сутыкнуцца з пагрозай уласнага выжывання.
Адпаведную заяву Горны апублікаваў у «Фэйсбуку».
Паводле слоў прапагандыста, расійскім уладам неабходна як мага хутчэй завяршыць вайну, бо краіна, як ён сцвярджае, набліжаецца да глыбокага эканамічнага і сацыяльнага крызісу.
«Усё больш шанцаў, што Расія апынецца на парозе маштабнага і найжорсткага эканамічнага крызісу, які прывядзе да аслаблення і развалу краіны… Усё зайшло занадта далёка і глыбока. Мір і мірныя перамовы немагчымыя ўвогуле, толькі поўнае знішчэнне або капітуляцыя аднаго з бакоў. Можна цягнуць далей, але тады адсутнасць бензіну, вады і электрычнасці пакажацца кветачкамі. Цяпер пысу б’юць на запраўках за бензін, а будуць — за кавалак хлеба і банку тушонкі. Вы гэтага хочаце?» — напісаў Горны.