Жыхарка Баранавіч: Як нараджаць, калі купіць кватэру немагчыма?
3- 12.07.2026, 18:55
- 1,282
Беларуска абурылася коштам здымнага жылля.
За кватэру ў жыхаркі Баранавіч папрасілі амаль столькі ж, колькі яна плаціла за жыллё ў Мінску.
«Сённяшні дзень прабіў дно. Знайшла кватэру за 900 рублёў, — піша jenia.jivaya у Threads. — З-за дзіцяці і ката цана ў кватэры са сярэднім рамонтам павысілася на 100 долараў, Баранавічы, не забывайце, што вы Баранавічы. Я ў Мінску за 1200 двухпакаёўку здымала з двума катамі і дзіцём.
Хто-небудзь ужо зрабіце нешта з цэнаўтварэннем на здымнае жыллё. Як нараджаць, калі купіць немагчыма, а калі назбіраеш — ужо старародзячая будзеш, а зняць — цану гнуць з-за гэтага самага дзіцяці, а астатнія — бабушатнік або зноў жа без дзяцей і ката».
Аўтарка паста прыняла нечаканае рашэнне, пра што напісала пазней:
«Я адправіла афіцыйны зварот у Палату Прадстаўнікоў. Думаю, людзі, якія таксама пакутуюць ад уласнікаў і іх спекуляцый з цэнамі, мяне падтрымаюць. Таму не здаёмся».