2 верасня 2026, Серада, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расатам: Абмяркоўваецца будаўніцтва яшчэ адной АЭС у Беларусі

14
Расатам: Абмяркоўваецца будаўніцтва яшчэ адной АЭС у Беларусі

Паведамляецца, што гэтае пытанне прапрацоўваюць на даручэнне Лукашэнкі.

Беларусь і Расея вядуць перамовы аб будаўніцтве яшчэ адной АЭС. З такой заявай у эфіры тэлеканала «Россия 24» выступіў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў, піша zerkalo.io.

- Усё большая і большая колькасць краін прымаюць рашэнні або аб пашырэнні сваіх атамных магутнасцяў або прыходзяць у «атамны клуб». Яскравы такі прыклад – Беларусь. Прайшло менш за 10 гадоў, адзін блок ужо ўстойліва працуе, фізпуск другога адбыўся пад Новы год. І першае пытанне, якое нам задае ўрад Беларусі: а як мы будзем дзейнічаць, калі збяромся будаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Рэспубліцы Беларусь? Мы з вялікай цеплынёй успамінаем усё, што адбывалася за гэтыя гады, але апетыт прыходзіць падчас ежы, і мы ўжо абмяркоўваем будаўніцтва другой станцыі, - паведаміў Ліхачоў.

Апошні раз аб будаўніцтве яшчэ адной АЭС у Беларусі гаварыў прэм'ер Раман Галоўчанка ў снежні. З ягоных слоў, пытанне прапрацоўваюць на даручэнне Лукашэнкі. У гэтым працэсе ўдзельнічаюць і спецыялісты з Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках