26 красавiка 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Беларусь прыйдзе бабіна лета

2
Стала вядома, калі ў Беларусь прыйдзе бабіна лета

Увесь наступны тыдзень чакаюцца па-восеньску прахалодныя ночы.

У першы тыдзень другога восеньскага месяца, з 3 да 9 кастрычніка 2022 года, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасфэрныя франты ад паўднёвага цыклону, якія прынясуць даволі цёплае надвор'е. Пра гэта беларускі сіноптык Дзмітры Рабаў расказаў у эфіры ОНТ.

Увесь тыдзень чакаюцца па-восеньску халаднаватыя ночы з тэмпературамі ад +3°C да +9°C, а вось дзённая тэмпература з кожным днём будзе станавіцца ўсё вышэйшай.

Так, у панядзелак, 3 кастрычніка, паветра прагрэецца да +8°C…+14°C, у аўторак +11°C…+13°C, у сераду +8°C…+15°C, у чацвер будзе ўжо + 12°C…+17°C, а ў пятніцу +13°C…+15°C. Пры гэтым дажджы, дый тое кароткачасовыя, прагназуюцца толькі на першыя два дні тыдня. Пачынаючы з серады, будзе цёпла і суха. Сапраўднае бабіна лета!

А вось у поўнай меры ўступіць яно ў свае правы ў суботу-нядзелю 8 і 9 кастрычніка.

- У наступную суботу-нядзелю адаб'ецца ўплыў чарговага пагодлівага антыцыклону з захаду, - паабяцаў Рабаў. - Ападкі малаімаверныя, толькі ўдзень у нядзелю на паўночным захадзе пройдуць невялікія дажджы.

Што да тэмпературы паветра, удзень у суботу чакаецца +15°C…+18°C, а ў нядзелю +11°C…+18°C.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках