Камандзір Аб'яднанымі сіламі УСУ: Назапашванне войскаў РФ у Беларусі можа стварыць пагрозу наступу на Кіеў
5- 13.10.2022, 21:37
- 7,886
Украіна гатовая да наступу.
Створаная агульная рэгіянальная групоўка і павелічэнне колькасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі могуць быць скарыстаныя для наступу на Украіну.
Пра гэта ў эфіры тэлемарафону «Адзіныя навіны» заявіў камандзір Аб'яднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, паведамляе «АрміяІнформ».
«З назапашваннем сіл і сродкаў узброеных сілаў РБ і РФ будуць ствараць пагрозу паўторнага наступу ў паўночнай аператыўнай зоне, на горад Кіеў. Узровень гэтых вайсковых пагроз пастаянна вымяраецца выведкай і нашымі партнёрамі. Мы таксама рэагуем на павелічэнне гэтай пагрозы, прымаем меры, каб нашыя войскі былі ў адпаведнай колькасці і былі з больш высокім патэнцыялам. На сённяшні дзень сітуацыя цалкам кантраляваная, і мы да наступуз Рэспублікі Беларусь зараз гатовыя», - паведаміў Наеў.
Акрамя таго, ён адзначыў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца вайскоўцы Узброеных сіл Расеі - прыкладна да 1 000 чалавек. Таксама там знаходзяцца шэсць расейскіх самалётаў ударнага тыпу, чатыры пускавыя ўстаноўкі аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр» і 12 зэнітна-ракетных комплексаў С-400.
«На тэрыторыі Беларусі праводзяцца мерапрыемствы для падрыхтоўкі аэрадромнай сеткі і інфраструктуры для разгортвання на гэтай базе войскаў РФ. Сёння была аб'яўленая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чарговая праверка гатоўнасці ўзброеных сіл РБ да дзеянняў, трэніровак, перакідвання ў пэўныя раёны. Гэта значыць чарговая дэманстрацыя іх гатоўнасці і штучнае падвышэнне градуса напружання», - распавёў Наеў.