Ва Украіне стварылі чатыры варыянты паляўнічых на рэактыўныя «Шахеды»
- 31.08.2026, 1:17
Новыя перахопнікі ўжо прайшлі палявыя выпрабаванні.
Ваеннае кіраўніцтва Украіны працуе над пошукам эфектыўных спосабаў процідзеяння рэактыўным беспілотнікам. На дадзены момант ужо ёсць чатыры патэнцыйныя тыпы перахопнікаў, якія могуць іх збіваць. Пра гэта 30 жніўня расказаў міністр абароны Украіны Яўген Хмара, якога працытавала LB .
Паводле яго слоў, ужо праведзены палявыя выпрабаванні дронаў.
«Працягваецца пошук спосабаў процідзеяння рэактыўным беспілотнікам. Ужо ёсць чатыры патэнцыйныя перахопнікі, якія могуць збіваць рэактыўныя Shahed», – адзначыў Хмара.
Міністр таксама дадаў, што актуальнай задачай з'яўляецца «максімальна хутка давесці гэтыя рашэнні да неабходнага ўзроўню і маштабаваць вытворчасць да тысяч адзінкаў».