20 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская тэнісістка адправіла калегу з РФ следам за расейскім вайсковым караблём

7
Украінская тэнісістка адправіла калегу з РФ следам за расейскім вайсковым караблём
ДАЯНА ЯСТРЭМСКАЯ

Расейка Анастасія Гасанава распаўсюджвала наратывы крамлёўскай прапаганды.

Трэцяя ракетка Украіны Даяна Ястрэмская адправіла калегу з РФ Насту Гасанаву, якая распаўсюджвала наратывы крамлёўскай прапаганды, следам за расейскім вайсковым караблём.

Словы 22-гадовай ураджэнкі Адэсы падае «Вялікі тэніс Украіны».

«Мы сустрэліся з ёй у раздзяваальні на мінулым тыдні ў Клуж-Напацы. Мае ўражанні… ды ў мяне проста няма слоў. Гэта ненармальна.

Я паказала ёй гэтае відэа і спытала: «Ты сапраўды так мяркуеш?». Яна адказала, што так - гэта ейная пазіцыя. Маўляў, у яе набалела, што ёй было шкада загінулых у Крыме і што ўкраінцы з гэтага смяяліся", — сказала Даяна.

Таксама Ястрэмская патлумачыла, што ўкраінцы радаваліся пашкоджанню інфраструктуры, праз якую дастаўлялася вайсковая тэхніка і баявыя прыпасы, якімі абстрэльваліся цывільныя жыхары.

У адказ Даяна спытала ў Гасанавай, ці не шкада ёй было загінулых людзей у Марыюпалі, Бучы, Харкаве. Закончыла ж гутарку ўкраінка з Настай тым, што прапанавала ёй пайсці следам за расейскім вайсковым караблём.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках