12 лiпеня 2026, Нядзеля, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсцкай крэпасці знайшлі незвычайныя артэфакты

У Брэсцкай крэпасці знайшлі незвычайныя артэфакты

На месцы працавала следча-аператыўная група.

Пры расчыстцы завалаў руін бернардзінскага манастыра, які знаходзіцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, былі выяўленыя артэфакты.

Будаўнікі цяпер расчышчаюць тэрыторыю перад маючай адбыцца рэстаўрацыяй, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага гарвыканкама, перадае прапагандысцкае выданне БелТА.

Супрацоўнікі філіяла «Брэстрэстаўрацыя» ў пятніцу, 10 ліпеня, вынеслі з руін былога манастыра гільзы, шкляныя колбы, верагодна медыцынскага прызначэння, бутэлькі і ампулы з празрыстай вадкасцю, патроны.

Фото: Любимый Брест / Telegram

«Работы вядуцца старанна. Будынак гістарычны, і за кароткі прамежак часу знойдзеныя розныя артэфакты... у адным з памяшканняў пры ачыстцы першага паверха знойдзены вялікі сховак ампул, бутэлечак, пасудзін, гільзаў і патронаў. Прыбыўшы на месца, мы ўбачылі, што прадметы на выгляд маюць медыцынскае паходжанне. Некаторыя надпісы цяжкавата прачытаць, налепкі сарваныя. На некаторых ампулах былі надпісы на польскай мове», – расказаў намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Віталь Шчэрба.

Пра знаходку паведамілі і праваахоўным органам. На месцы працавала следча-аператыўная група з экспертам-крыміналістам.

У спісе артэфактаў аказаліся патроны, меркавана ад вінтоўкі Мосіна. Папярэдне плануюць прызначыць балістычную экспертызу, каб высветліць, ці прыдатныя патроны для стральбы.

Фото: Любимый Брест / Telegram
Фото: Любимый Брест / Telegram
Фото: Любимый Брест / Telegram
Фото: Любимый Брест / Telegram
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках