26 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся аб адкрыцці Чырвонага касцёла

6
Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся аб адкрыцці Чырвонага касцёла

Лукашысты зачынілі храм з 26 верасня.

1 кастрычніка ў Будславе каталіцкі арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся аб найхутчэйшым аднаўленні дзейнасці Чырвонага касцёла ў Менску, які зачынены з 26 верасня. Пра гэта паведамляе Catholic.by.

«Касцёл сёння зачынены. Самы вялікі касцёл у Менску; касцёл, у які найбольш прыходзіць людзей. Ці будзе там заўтра богаслужэнне?.. Мусіць, не. Дзе будзем маліцца? Які касцёл змесціць тых людзей, якія туды прыходзяць кожную нядзелю, кожнае свята?! Просім цябе, Божая Маці, зрабі ўсё, выпрасі гэтую ласку пастановы тых, ад каго залежыць, будзе адчынены касцёл ці не, каб ён як мага хутчэй пачаў зноў дзейнічаць, бо касцёл – гэта месца сустрэчы чалавека з Богам», – сказаў арцыбіскуп.

Паводле афіцыйнай версіі Міністэрства надзвычайных здарэнняў, у ноч на 26 верасня, у 03:35, у МНС паступіла паведамленне, што ў касцёле Святых Сымона і Алены спрацавала пажарная сігналізацыя.

«Высветлілася, што адбылося загаранне электраправодкі ў будынку. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы блізу 20 кв. м. Ніхто не пацярпеў», – заявілі ва ўстанове.

Але неўзабаве камісія ў надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска пастанавіла «часова забараніць эксплуатацыю будынка».

Парафія Чырвонага касцёла – адна з найстарэйшых і найбуйнейшых у Менску. Штодзень у святыні адбывалася ад 6 да 8 месаў, тут працавала нядзельная школа, праводзілася шмат розных культурных ініцыятываў. Дзе цяпер будуць маліцца вернікі, незразумела. Пры гэтым у касцёл не пускаюць нават святароў. Не выключаецца, што закрыццё святыні можа быць палітычна матываваным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках