26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Таго, каго абвыклі ўважаць за Пуціна, даўно не відаць

16
Украінская выведка: Таго, каго абвыклі ўважаць за Пуціна, даўно не відаць

У СМІ ўсё часцей з'яўляецца інфармацыя аб двайніках кіраўніка РФ.

Ва ўкраінскай выведцы дапусцілі, што ў апошні час таго чалавека, якога прывыклі называць Уладзімірам Пуціным, на тэлевізіі не паказваюць. Палітыкі сусветнага ўзроўню неаднаразова дэманстравалі сваё стаўленне да канкрэтнай фігуры, якая стаяла на сцэне, прымушаючы чакаць.

Пра гэта распавёў прадстаўнік прэс-службы Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у праграме «Аргумент».

«Калі ўсе прэзідэнты на самітах прымушаюць Пуціна чакаць і такім чынам дэманструюць сваё стаўленне да гэтай канкрэтнай постаці, якая стаіць на сцэне. Магчыма, маючы на ўвазе, што гэта не той чалавек, які сябе за яго выдае», - гаворыцца ў паведамленні.

З ягоных слоў, ёсць імавернасць, што таго чалавека, якога прывыклі ўважаць за Пуціна, апошнім часам не бачна.

«Важна разумець, што Пуцін – гэта цяпер зборная выява, гэта рэжым, гэта пэўная калектыўная сістэма. І ўсё больш у гэтай калектыўнай сістэме важыць не сам дыктатар ці той, хто выдае сябе за яго, а кола людзей, якое стаіць за ім - гэта старыя наменклатурнікі, сілавікі і спеслужбісты мінулых пакаленняў. Гэта людзі, якія сумуюць па савецкім саюзе, па метадах СССР, якія не разумеюць сучаснага свету, якія загналі сябе ў канспіралогію і жывуць у паралельным свеце», - падсумаваў Юсаў.

Двайнікі Пуціна - што вядома

У СМІ час ад часу з'яўляецца інфармацыя аб двайніках прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Людзі заўважалі змены на твары і ў яго паводзінах, а часам нават у яго росце.

У сеціве нават з'яўлялася табліца двайнікоў Пуціна, сярод якіх: «гаварун», «удмурт», «дыпламат», «банкетны».

Пры гэтым расейскі праваабаронца Марк Фейгін распавёў, што Пуцін перыядычна карыстаецца паслугамі двайнікоў, якія выконваюць аператыўныя функцыі.

У сваю чаргу начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў мяркуе, што ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ёсць як мінімум тры двайнікі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках