26 красавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі бурата, які кіраваў спецназам «ДНР»

22
УСУ ліквідавалі бурата, які кіраваў спецназам «ДНР»
ВІТАЛЬ СУКУЕЎ

Сукуеў яшчэ ў 2016 годзе пад прыкрыццём камандаваў падраздзяленнем на Данбасе.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі на фронце палкоўніка Віталя Сукуева з Бураціі, які камандаваў 108-м дэсантна-штурмавым палком расейскага войска.

Пра гэта паведаміў у Telegram вядомы блогер і афіцэр украінскага войска Анатоль Штэфан («Шцірліц»).

Вядома, што ліквідаваны камандзір палка Сукуеў яшчэ ў 2016 годзе пад прыкрыццём камандаваў падраздзяленнем на Данбасе. Тады ўкраінская выведка паведамляла, што ён быў камандзірам 1-га асобнага батальёна спецыяльнага прызначэння (г. Данецк) 1АК Цэнтра тэрытарыяльных войск Паўднёвага ВА УС РФ.

Да таго, як ён прыехаў ваяваць супраць Украіны, Сукуеў камандаваў асобным выведвальным батальёнам 33 асобнай мотастралковай брыгады ў горадзе Майкопе (сталіца Рэспублікі Адыгея ў Расеі).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках