26 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус увёз у Літву два люксавыя аўтамабілі, якія знаходзяцца ў вышуку

4
Беларус увёз у Літву два люксавыя аўтамабілі, якія знаходзяцца ў вышуку

Кіроўцу пасля апытання адпусцілі.

У порце літоўскай Клайпеды затрымалі грузавік пад кіраваннем беларуса, у якім перавозіліся два аўтамабілі класа люкс, якія адшукваюцца нямецкай паліцыяй. Пра гэта паведамляе выданне Respublika са спасылкай на мясцовую памежную службу.

Як піша газета, фура Renault T520 прыбыла з Кіля на пароме ў суботу 24 верасня. Яе кіроўцам быў наш 37-гадовы суайчыннік, які легальна працуе на літоўскую грузаперавозачную кампанію і мае дазвол на жыхарства ў Літве.

Памежнікі мелі інфармацыю, што на пароме могуць перавозіцца скрадзеныя аўтамабілі. У паўпрычэпе названага аўтацягніка знайшлі Porsche Cayenne 2019 года выпуску і Mercedes Benz AMG G63 2021 года выпуску, якія знаходзяцца ў вышуку ў Нямеччыне.

Распачатае дасудовае расследаванне паводле артыкула аб набыцці маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. Тлумачыцца, што такое правапарушэнне караецца штрафам ці абмежаваннем волі, ці арыштам, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў.

Кіроўцу пасля апытання памежнікамі адпусцілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках