26 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам вярнуць пераплачаныя за ваду грошы

1
Як беларусам вярнуць пераплачаныя за ваду грошы

Ёсць два алгарытмы дзеяння.

Сітуацыю, калі кватэранаймальнік выпадкова ўвёў няправільныя паказанні індывідуальных лічыльнікаў вады, каментуе тэлеграм-канал «ЖКГ Менск Афіцыйна».

Ёсць два алгарытмы дзеяння ў залежнасці ад таго, калі была выяўленая памылка. Калі памылку вы ўбачылі ў той час, калі месяц яшчэ не мінуў, – звяртайцеся ў РДЦ на месцы жыхарства. Ягоныя супрацоўнікі ўнясуць у базу звестак правільныя лічбы.

Калі ж памылка была выяўленая вамі пазней, то ў кол-цэнтр ЦРП «Водазбыту» на кароткі нумар 119 або на тэлефон (017) 289-42-98. У гэтым выпадку давядзецца чакаць кантралёра, які праверыць паказанні лічыльніка, пераканаўшыся, што ён карэктна працуе. Пасля гэтага будзе праведзены пераразлік за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення.

– Чакаць, калі рэальныя лічбы на лічыльніках зраўняюцца з памылкова пададзенымі паказаннямі, не рэкамендуецца, – сцвярджаюць спецыялісты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках