26 красавiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік УСУ: Вызваленне Крамянной выведзе на Сватава і Рубежнае, а далей на Севераданецк з Лісічанскам

Прадстаўнік УСУ: Вызваленне Крамянной выведзе на Сватава і Рубежнае, а далей на Севераданецк з Лісічанскам

Дэакупацыя Лімана адкрыла шлях да вызвалення Луганшчыны.

Сілы абароны Украіны пасля вызвалення Лімана Данецкай вобласці адкрылі шлях для наступнай дэакупацыі Луганшчыны. Далей УСУ могуць вызваліць Крамянную, Рубежнае і Сватава, пасля чаго з'явіцца магчымасць вярнуць Севераданецк і Лісічанск. Пра гэта заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі ўкраінскіх войскаў Сяргей Чараваты.

Ён расказаў, што войска можа вызваліць Крамянную, пасля чаго атрымае магчымасць рухацца далей у Луганскай вобласці.

Паводле словаў спікера, астатняя частка расейскай групоўкі, якую выгналі з Лімана, будуе ўмацаванні ў Крамянной. Украінскія войскі працуюць над тым, каб парушыць планы акупантаў.

– Учора нашымі войскамі было пацверджанае ўзяцце сяла Торскае. Рэшткі ворага, якіх не дабілі, адступілі і спрабуюць будаваць у Крамянной умацаванні. Нашы ракетныя войскі, артылерыя, авіяцыя робяць усё, каб у іх не вельмі атрымалася, – адзначыў Чараваты.

Акрамя таго, ён растлумачыў, што калі атрымаецца вызваліць Крамянную, адкрыецца шлях далей на Сватава і Рубежнае. Выхад на такія пазіцыі дазволіць правесці аперацыю дэакупацыі Севераданецка і Лісічанска.

– Пераадолеўшы Крамянную, Узброеныя сілы Украіны выйдуць на Сватава, Рубежнае і далей змогуць дэакупаваць Луганскую вобласць. А за імі Севераданецк і Лісічанск, якімі яны так выхваляліся ўлетку, што яны іх з неверагоднай моцай узялі. Дзякуючы вар'яцкай сталёвай волі нашых абаронцаў там атрымалася выматаць праціўніка і планава адступіць у Лісічанск, пабудаваць пісьменную абарону, адпаведна, падрыхтавацца да контрнаступу, – падкрэсліў Сяргей Чараваты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках