26 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У 20 тысяч мабілізаваных РФ, якія перакідаюцца ў Беларусь, могуць быць асаблівыя задачы

9
Экспэрт: У 20 тысяч мабілізаваных РФ, якія перакідаюцца ў Беларусь, могуць быць асаблівыя задачы

Ацэнена імавернасць паўторнага наступу на поўнач Украіны.

З некаторых звестак, Расея перакідвае на тэрыторыю Беларусі 20 тысяч прызваных у рамках мабілізацыі вайскоўцаў. Гэтая жывая сіла можа даўкамплектаваць беларускія брыгады.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна заявіў экспэрт Цэнтра абаронных стратэгій, палкоўнік Віктар Кеўлюк.

Паводле слоў экспэрта, расейскія мабілізаваныя вайскоўцы могуць быць прыцягнутыя да аховы аэрадромаў «Баранавічы» і «Зябраўка», якія РФ выкарыстоўвае на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з двухбаковымі пагадненнямі.

«Іх трэба ахоўваць, забяспечваць, рамантаваць самалёты трэба. Магчыма, частка гэтага натоўпу будзе ўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах. Хоць 20 тысяч - гэта занадта шмат для такіх функцый», - адзначыў ён.

Пры гэтым Кеўлюк не выключае варыянт, расейскімі мабілізаванымі будуць даўкамплектаваны беларускія брыгады ў штаты ваеннага часу.

«Гэта значыць, не праводзячы мабілізацыі ў Беларусі, разгарнуць іх узброеныя сілы. Так можа быць, потым яны схлусяць што-небудзь па тэлевізіі аб саюзнай дзяржаве. Для нас нічога не мяняецца. Мы ўважліва назіраем за паўночнымі межамі. І я думаю, што такія рухі незаўважанымі не пройдуць», - распавёў экспэрт.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка прызнаў, што ягоная краіна бярэ ўдзел у вайне супраць Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках