Амбасадар РФ распавёў, які ўдзел бярэ рэжым Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны
18- 5.10.2022, 14:33
- 17,464

Грызлоў заявіў, што «хаўрусніцкія абавязацельствы» будуць выкананыя.
Пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў звярнуўся да ўдзельнікаў «форуму ў бяспецы і супрацоўніцтве» 4 кастрычніка ў Светлагорску Калінінградскай вобласці, стэнаграму якога апублікавала расейскае пасольства.
Дыпламат расказаў, якую падтрымку РФ надае рэжым Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.
Грызлоў нагадаў, што ў рамках «саюзнай дзяржавы» створаная і функцыянуе адзіная групоўка войскаў.
- Разам з тым мы цэнім тую падтрымку, якую Рэспубліка Беларусь надае нашай краіне ў рамках спецыяльнай ваеннай аперацыі, удзельнічаючы ў забеспячэнні працы адзінай сістэмы СПА і ажыццяўляючы патруляванне межаў «саюзнай дзяржавы», уключаючы яе заходні перыметр. Дапамога, якую нашы краіны заўсёды гатовы надаць адна адной, — гэта нават не проста падтрымка, а непарушныя саюзніцкія абавязацельствы, якія, несумненна, будуць выкананыя, — сказаў Грызлоў.
Ён таксама заявіў, што на тэрыторыі Беларусі ёсць найноўшыя ўзоры расейскага ракетнага ўзбраення.
- Пры неабходнасці - у поўнай адпаведнасці з хаўрусніцкімі абавязацельствамі і міжнародным правам - Расея гатовая бараніць суверэнітэт Беларусі ўсімі даступнымі сродкамі. Бяспека рэспублікі гарантаваная ў тым ліку і «ядзерным парасонам», - запэўніў дыпламат.
Нагадаем, Лукашэнка на нарадзе ў вайсковай бяспецы 4 кастрычніка заявіў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай вайсковай аперацыі» ва Украіне: «Мы гэтага не ўтойваем. Мы не парушаем свае абавязацельствы».