27 красавiка 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На спявачку Мэрыем Герасіменку распачалі крымінальную справу

16
На спявачку Мэрыем Герасіменку распачалі крымінальную справу
МЭРЫЕМ ГЕРАСІМЕНКА

Яе затрымалі ў жніўні ў Менску за песню «Акіяна Эльзы».

На беларускую спявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі праз песню «Акіяна Эльзы», распачалі крымінальную справу.

Паводле інфармацыі «Вясны», супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу на падставе арт.342 КК (Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак).

Спявачку затрымалі ў пачатку жніўня пасля выканання песень украінскага гурта «Акіян Эльзы» на вулічным канцэрце - гэта абурыла лукашыстаў і стала падставай для затрымання. Пазней Мэрыем прызначылі 30 дзён арышту.

Цяпер Мэрыем знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

30 верасня стала вядома, што ўладальнік бара «Банкі-Бутэлькі» Андрэй Жук, дзе выступала Мэрыем, дагэтуль не выйшаў на волю, хаця яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня. Таксама, паведамляецца, што затрыманая ягоная жонка Марыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках