26 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэры РФ збеглі са Снігіроўкі на Мікалаеўшчыне

4
Афіцэры РФ збеглі са Снігіроўкі на Мікалаеўшчыне

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім.

У Мікалаеўскай вобласці горад Снігіроўку пачынаюць пакідаць расейскія акупацыйныя сілы. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.

Як ён падкрэсліў, паводле непацверджаных звестак, Снігіроўку пакінулі афіцэры праціўніка. Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што ў Снігіроўцы яшчэ застаюцца войскі праціўніка.

- Мы гэтага чакаем кожны дзень...непацверджаная інфармацыя, чакаю яшчэ блізу гадзіны: афіцэрскі склад пакінуў Снігіроўку, але войскі там яшчэ застаюцца, - дадаў Кім.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках