26 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску фельчарка прыехала на хуткай па выкліку, а пацыент сустрэў яе ўдарам кулака ў твар

13
У Менску фельчарка прыехала на хуткай па выкліку, а пацыент сустрэў яе ўдарам кулака ў твар

Медык апынулася ў лякарні.

У Менску фельчарка на хуткай прыехала па выкліку да пацыента, а атрымала удар па твары і чэрапна-мазгавую траўму. Падрабязнасці расказалі ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў аховы здароўя.

Паведамляецца, што інцыдэнт здарыўся ў ліпені 2022 года. Так, брыгада хуткай дапамогі спяшалася на выклік да мужчыны, якому стала дрэнна на вуліцы з-за алкагольнага ап'янення. Прыехаўшы на месца, фельчар не паспела прыступіць да працы, як пацыент ускочыў і стукнуў спадарыню кулаком па твары.

Адзначаецца, што мужчына разбіў медыку нос і нанёс чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені цяжкасці.

- У выніку выкліку фельчарка апынулася ў лякарні, - адзначылі ў арганізацыі.

У дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа паводле артыкула 339 КК - хуліганства. У канцы верасня адбыўся суд. Мужчыну прызначылі 2,6 гады папраўчых работ і штраф сумай 3 тысячы рублёў.

- Сваімі дзеяннямі пацыент прычыніў не толькі фізічную, але і маральную шкоду работніку аховы здароўя. Мы дапамаглі сябру нашага галіновага прафсаюза скласці заяву ў суд аб спагнанні маральнай шкоды сумай 3 тысячы рублёў. Суд задаволіў пазоў у поўным аб'ёме, - распавяла галоўная прававая інспектарка Менскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя Ала Аўдзеенкава.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках