Беларуска паказала, што можна набыць у краме за 23 капейкі
19- 7.10.2022, 10:07
- 14,216

Гэта ядомае?
Назіранні паказваюць, што за 96 капеек у Беларусі можна набыць новую пару абутку, а за 10 капеек парадаваць дзіця яркай кніжнай закладкай. Чытачка onliner.by з Гародні Вольга падзялілася сваім удалым набыткам, за які яна некалькі дзён таму аддала ўсяго 26 капеек.
«У тэму тавараў са смешнымі коштамі. Я набыла паўтара кілаграма свіных скурак. На квашаніну – увогуле агонь, не горш за свіныя ногі і значна танней. А колькі ў скурцы калагену! Можна і засаліць, калі хто любіць».
Жанчына расказала нам, што перыядычна бярэ свіныя скуркі для халадцу, а да святаў можа парупіцца і прыгатаваць мясны рулет: «Тады скуркі выступаюць у ролі абалонкі».
Гугл падказвае рэцэпты: свіныя скуркі па-карэйску, чыпсы са скуркі, чычарон, хрумсткія скваркі – назвы страваў гучаць цалкам сабе ядома.
