З Беларусі забаронена вывозіць муку і грэчку
3- 7.10.2022, 19:45
- 3,192

Забарону працягнулі на тры месяцы.
Урад працягнуў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі на тры месяцы. Пастанова была падпісаная 7 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Забарона на вываз прынятая ў мэтах абароны ўнутранага рынку і распаўсюджваецца на грэчку, грэцкія крупы, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі, мукі пшанічнай з пшаніцы мяккай і спельты.
Нагадаем, забарона была ўведзеная ў ліпені гэтага года на тры месяцы.