21 траўня 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Беларусі ў Чэхіі прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

4
Каля амбасады Беларусі ў Чэхіі прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі

Не забудземся, не прабачым.

12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе прайшла акцыя памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітвязняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас акцыі, беларусы прыгадалі трагічныя падзеі 12 лістапада 2020-га года, калі ў Менску пасля збіцця лукашыстамі на Плошчы Перамен памёр Раман Бандарэнка, які 11 лістапада выйшаў з дому пратэставаць супраць зразання невядомымі ў масках бел-чырвона-белых стужак у двары.

Сярод удзельнікаў акцыі былі і тыя, хто асабіста ведаў Рамана. Пасля заканчэння акцыі да агароджы пасольства прынеслі кветкі, свечкі і лампадкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках