20 траўня 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрымалі грэцка-каталіцкага святара Віталя Быстрова

3
У Беларусі затрымалі грэцка-каталіцкага святара Віталя Быстрова
Виталий Быстров

Святар служыць у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Затрыманы грэцка-каталіцкі святар Віталь Быстроў, паведамляе «Хрысціянская візія». Аб гэтым стала вядома сёння.

Айца Віталя затрымлівалі ў лістападзе 2020 года. Тады ён атрымаў 10 дзён арышту паводле арт.23.34 КоАП. Салідарнасць з ім выказаў біскуп Юрый Касабуцкі, які заклікаў да ўсеагульнай малітвы "ў кожным касцёле і кожнай капліцы".

Прэсавая служба Курыі Апостальскага візітатара грэка-каталікоў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўгледзела "суб'ектыўнага складу правапарушэння" ў дзеяннях Віталя Быстрова.

Святар служыць у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках