27 красавiка 2024, Субота, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пры дзіўных абставінах загінула ўдава рэжысёра Гаварухіна

8
У Маскве пры дзіўных абставінах загінула ўдава рэжысёра Гаварухіна

Паказанні сведак вельмі супярэчлівыя.

Удава вядомага савецкага і расейскага рэжысёра і акцёра Станіслава Гаварухіна, які зняў такія фільмы, як «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Дзесяць негрыцянятаў» і іншыя, загінула пры пажары ў сваім доме, паведамляюць расейскія СМІ.

Паведамляецца, што трагедыя адбылася ў катэджавым пасёлку Лясное Возера, які размяшчаецца ў Новай Маскве (далучанае да гарадской агламерацыі сталіцы РФ).

Пры гэтым абставіны гібелі Галіны Гаварухінай выглядаюць вельмі дзіўна: паказанні сведкаў вельмі супярэчлівыя.

Суседзі сцвярджаюць, што ўдава Гаварухіна нібыта мела праблемы з алкаголем, таму магла проста не заўважыць загарання ці сама падпаліць дом.

Паводле адной версіі расейскіх СМІ, сядзелка Гаварухінай, калі ўбачыла, што дом гарыць, змагла выбрацца з дому, кінуўшы ўдаву рэжысёра, якая задыхнулася чадным газам.

Паводле іншай версіі, сядзелка адышла ў краму па набыткі, а калі вярнулася, убачыла, што дом ужо ахоплены агнём.

Што да нябожчыка Гаварухіна, то ён спачатку крытыкаваў Пуціна, але калі той умацаваўся на вяршыні ўладнай вертыкалі, стаў усяляк яго падтрымліваць. Таксама Гаварухін падтрымаў у 2014 годзе і злачынную анэксію Крыма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках