27 красавiка 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ панесла вялікія страты на Луганшчыне: Моргі і лякарні перапоўненыя

2
Войска РФ панесла вялікія страты на Луганшчыне: Моргі і лякарні перапоўненыя

УСУ разграмілі падраздзяленні ворага ў раёне Краснага Луча, Антрацыта і Лутугіна.

Ва Украіне пачаўся 276-ы дзень поўнамаштабнай вайны, развязанай Расеяй, акупанты не перастаюць наносіць удары па цывільных аб'ектах.

Як гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ на стан раніцы 26 лістапада, цяпер вораг засяроджвае намаганні на стрымліванні дзеянняў падраздзяленняў Сілаў абароны, перагрупоўвае войскі для ўзмацнення груповак на Ліманскім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках.

Разам з тым у адказ украінскія абаронцы адбіваюць спробы захопнікаў РФ наступаць і наносяць ім страты. Сярод іншага, адзначаецца вялікая колькасць стратаў у падраздзяленнях ворага, якія дзейнічаюць у Луганскай вобласці – мясцовыя моргі перапоўненыяя «200-мі» захопнікамі.

«Усяго на часова захопленай тэрыторыі вобласці павялічылася колькасць цывільных лякарняў, якія выкарыстоўваюцца ворагам для лекавання выключна расейскіх вайскоўцаў. Для цывільнага насельніцтва рэгіёну медыцынскія паслугі становяцца ўсё менш даступнымі. Лякарні населеных пунктаў Красны Луч, Антрацыт і Лутугіна перапоўненыя параненымі акупантамі, а моргі – целамі мёртвых захопнікаў», – гаворыцца ў паведамленні Генштаба УС Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках