27 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская прапаганда зняславілася з размовай Пуціна з «маці ліквідаванага акупанта»

15
Расейская прапаганда зняславілася з размовай Пуціна з «маці ліквідаванага акупанта»

У сюжэце знайшлі адзін прыкры нюанс.

Маці расейскага акупанта Канстанціна Пшанічкіна для карцінкі на расТВ расказала, як яе сын «гераічна» ішоў «сячы ўкр*паў», але быў ліквідаваны на вайне супраць Украіны. Паводле ейных словаў, пры «абароне» горада ён нібыта выклікаў агонь на сябе.

Такой «душашчыпальнай» гісторыяй жанчына падзялілася ў Крамлі падчас сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна быццам бы з роднымі «мобікаў», фрагмент з якой апублікаваў украінскі журналіст Юры Бутусаў.

Але высветлілася, што ўказанага акупанта «дэнацыфікавалі» яшчэ ў 2019 годзе.

«І апошнімі ягонымі словамі былі: “Хадзем, братва, сячы укр*паў!”» – заявіла прыбраная, нафарбаваная пажылая расейка, якая начапіла на сябе кучу ўпрыгажэнняў.

Пры гэтым яна прадэманстравала фота загінулага сына і нават паспрабавала пусціць слязу. Хоць яе аповед, мяркуючы з роліка расТВ, не расчуліў крамлёўскага дыктатара Пуціна.

Украінскі журналіст падкрэсліў: самае паказальнае, што на гэтай сустрэчы не было маці хоць бы аднаго сына з крамлёўскай улады, напрыклад мільярдэра Аркадзя Ратэнберга, міністра абароны Сяргея Шайгу, іншых пуцінскіх набліжаных або ягоных зяцёў.

«Яны сякуць не кроп, яны сякуць капусту. А Пуцін тлумачыць расейскім масам, чаму яны павінныя быць радыя хаваць сваіх сыноў», – пракаментаваў Бутусаў.

А вось у сеціве знайшлі доказ хлусні расейскай прапаганды, адзначыўшы, што нехта ў Крамлі «адгадаў са сцэнаром». Было апублікаванае фота з магілы акупанта Пшанічкіна, якога, высвятляецца, пахавалі яшчэ ў красавіку 2019 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках