27 красавiка 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Маладзечна пабудаваў шыкоўную хатку са снегу

6
Жыхар Маладзечна пабудаваў шыкоўную хатку са снегу

На гэта спатрэбілася пяць дзён.

Пяць дзён спатрэбілася майстру з Маладзечна Івану Карпіцкаму, каб зрабіць са снегу сапраўдную хатку з камінам.

Цяпер снежны твор стаіць на адной з базаў адпачынку рэгіёну.

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» Іван, хатка выкарыстоўваецца выключна для прыгажосці. Іншых функцый у яе няма.

«А вам не шкада, што з часам гэтая прыгажосць ператворыцца ў ваду?» – спыталі Івана.

«Галоўнае: фота паспеў зрабіць. А цяпер можа раставаць», – адказаў творца.

Дарэчы, домік – не першая снежная скульптура маладзечанца. Раней ужо былі і лебедзь, і маленькая копія Эйфелевай вежы, а таксама гуслі і скрыпка з лёду.

З іншымі матэрыяламі скульптар таксама працуе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках