26 красавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясслаўнае падзенне Пуціна

4
Бясслаўнае падзенне Пуціна

Якая аперацыя УСУ стане апошняй для кіраўніка Крамля.

Калі войскі РФ пацерпяць паразу на Запарожскім кірунку - ці Мелітопаль, ці ад Такмака да Марыупаля - становішча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна катастрафічна пагоршыцца.

Такое меркаванне выказаў адвакат Марк Фейгін у размове з украінскім журналістам Дзмітрыем Гардонам.

Экспэрты абмеркавалі перспектывы вызвалення Мелітопаля. Яны нагадалі, што чарада паражэнняў расейскага войска ва Украіне (адступленне ад Кіева і Чарнігава, дэакупацыя Харкаўшчыны і Херсона) не толькі падкасілі «другое войска свету», але і не дадаюць палітычнай вагі дыктатару Пуціну.

Гардон нагадаў, што Мелітопаль - гэта брама ў Крым. Фейгін пацвердзіў, што вызваленне Мелітопаля не толькі рассячэ акупацыйную групоўку, але і адкрые наўпроставы шлях на пярэсмык да акупаванага паўвострава, стаўшы апошнім ударам для Пуціна.

«Наогул не зразумела, з якімі козырамі ты застаешся. Я не выключаю, што ключавым (для кіраўніка Крамля - рэд.) стане крах Запарожскага фронту», - адзначыў праваабаронца.

На думку экспэртаў, пасля аперацыі УСУ па вызваленні Мелітопаля мы ўсе будзем назіраць ганебнае падзенне прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках