27 красавiка 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свет адкрыў для сябе смелы і моцны народ»

9
«Свет адкрыў для сябе смелы і моцны народ»
ФОТА: REUTERS

Папа Рымскі напісаў ліст украінцам.

Папа Рымскі Францішак напісаў ліст украінцам, у якім расказаў, што штодня моліцца за народ Украіны. Пра гэта паведамляе Vatican News (пераклад - «Гардон»).

- Аб'ядноўваю мае слёзы з вашымі і хачу вам сказаць, што няма дня, калі б я не быў побач з вамі і не насіў бы вас у маім сэрцы і ў маёй малітве. Ваш боль - гэта мой боль. На крыжы Езуса сёння я бачу вас - тых, хто пакутуе ад тэрору, выкліканага гэтай агрэсіяй, - заявіў пантыфік.

Ён адзначыў, што спазнаў шмат трагічных гісторый з Украіны.

- У першую чаргу гэта датычыцца дзяцей: колькі дзяцей было забіта, колькі паранена, колькі засталося сіротамі, было адарвана ад маці! Я плачу разам з вамі па кожным дзіцяці, якое праз гэтую вайну страціла жыццё… Бязмерны боль украінскіх маці, - напісаў Францішак.

Папа Рымскі таксама падкрэсліў, што ён у думках з украінцамі, якія вымушаны былі ўзяць у рукі зброю для абароны сваёй краіны ад расейскіх захопнікаў; жанчынамі, якія страцілі праз вайну сваіх мужоў ці сутыкнуліся з гвалтам з боку акупантаў; людзьмі старэчага ўзросту; валанцёрамі; уцекачамі і перасяленцамі.

Пантыфік адзначыў, што захапляецца тым, як украінцы пераадольваюць гэтыя цяжкія выпрабаванні.

Ён заявіў, што моліцца за ўкраінскую ўладу, на якой «ляжыць абавязак кіраваць краінай у трагічныя часы і прымаць дальнабачныя рашэнні дзеля міру».

- Украінскі народ, нягледзячы на вялізную трагедыю, якую цяпер перажывае, ніколі не падаў духам і не страціў надзею. Свет адкрыў для сябе смелы і моцны народ, які пакутуе і моліцца, плача і змагаецца, супраціўляецца і спадзяецца: высакародны і пакутны народ, - напісаў Францішак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках