26 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі магутныя ўдары ў Запарожскай вобласці: больш за 100 акупантаў выведзеныя са строю

2
УСУ нанеслі магутныя ўдары ў Запарожскай вобласці: больш за 100 акупантаў выведзеныя са строю

Вайсковых РФ разбілі пад Мелітопалем, Полагамі і Міхайлаўкай.

Узброеныя сілы Украіны правялі «дэмілітарызацыю» расейскага войска на тэрыторыі часова акупаванай Запарожскай вобласці. У выніку прыцэльнага ўдару было паранена блізу 100 тэрарыстаў.

Таксама байцы УСУ знішчылі амаль 10 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў. Пра гэта гаворыцца ў зводцы Генеральнага штаба УСУ на 27 лістапада.

У Генштабе пацвердзілі агнявое паражэнне 25 лістапада раёнаў засяроджвання жывой сілы ворага ля населеных пунктаў Мелітопаля, Полагаў і Міхайлаўкі Запарожскай вобласці.

Страты расейскіх тэрарыстаў склалі больш за 100 чалавек параненымі. Акрамя таго, было знішчана амаль 10 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў.

Таксама ўкраінскія ракетчыкі і артылерысты за мінулы дзень ударылі па двух пунктах кіравання, 11 раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі ворага. Акрамя таго, быў знішчаны яшчэ адзін важны аб'ект ворага.

Нагадаем, Сілы абароны Украіны напярэдадні адбілі атакі акупантаў пад населенымі пунктамі Стэльмахоўкай на Луганшчыне, а таксама Белагораўкай, Мар’інкай, Верхнякаменным і Спорным на Данеччыне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках