Названыя найлепшыя ў 2022 годзе аўтамабілі Еўропы
4- 28.11.2022, 21:58
- 9,644
Большасць – электракары.
Аўтамабільныя гуру назвалі фіналістаў конкурсу European Car of the Year. Сёлета за годнасць найлепшага змагаюцца шмат электрамабіляў.
Пра гэта ідзе размова на афіцыйным партале прэміі.
З 27 мадэляў-прэтэндэнтаў на годнасць найлепшага аўтамабіля года ў Еўропе ў фінал прайшлі восем мадэляў. Характэрна, што ўсе самаходы - красовэры.
У спісе адразу шэсць электрамабіляў, а таксама гібрыды-красовэры Kia Niro, Peugeot 408 і Renault Austral.
Чакаецца, што найлепшы аўтамабіль года стане вядомы 13 студзеня 2023 года падчас аўташоў у Брусэлі.
Спіс выглядае так:
Jeep Avenger;
Kia Niro;
Нісан Арыя;
Peugeot 408;
Renault Austral;
Subaru Solterra;
Toyota bZ4X;
Volkswagen ID. Buzz.
Конкурс "European Car of the Year" праводзіцца з 1964 года. Найлепшую мадэль выбірае журы з 60 аўтамабільных журналістаў з 23 еўрапейскіх краін.
Летась з журы былі выключаныя прадстаўнікі РФ, а пераможцам стаў электрамабіль Kia EV6.