Расія нанесла прыцэльны балістычны ўдар па дэпо «Укрзалізніцы» ў Кіеве
- 1.09.2026, 7:37
- 1,838
Загінулі 7 чалавек.
Уначы Расія нанесла прыцэльны балістычны ўдар па чыгуначным дэпо і іншых чыгуначных аб’ектах у Кіеве. У выніку атакі загінулі сем чалавек, шасцёра з іх — работнікі «Укрзалізніцы».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка «Укрзалізніцы» Аляксандра Перцоўскага у Facebook.
Паводле слоў Перцоўскага, расіяне мэтанакіравана нанеслі балістычны ўдар менавіта па чыгуначным дэпо і іншых чыгуначных аб’ектах у Кіеве. У выніку ўдару загінулі сем чалавек, шасцёра з іх — супрацоўнікі «Укрзалізніцы».
Яшчэ адзін калега знаходзіцца ў бальніцы з раненнямі, яму аказваюць усю неабходную дапамогу.
Дзесяткі работнікаў паспелі схавацца ў сховішчах — цяпер ім дапамагаюць прыйсці ў сябе пасля перажытага. Кіраўнік кампаніі распавёў пра маштабныя разбурэнні: побач з дэпо цалкам знішчаны цэх, выратавальнікі дагэтуль ліквідуюць шэраг узгаранняў.
На двух кірунках з-за ўдару часова закрывалі рух, пасля аднавілі.
«Усё гэта — нішто ў параўнанні з жудаснай стратай калег», — напісаў Перцоўскі, дадаўшы, што кампанія звязваецца з роднымі загінулых і падтрымлівае іх у гэты складаны час.