У беларусаў спыталі, куды можна інвеставаць 3000 рублёў
4- 1.09.2026, 8:24
- 1,750
І тут пачаліся спаборніцтвы, хто вастрэй пакпіць.
У Threads задалі пытанне: «куды ў Беларусі можна інвеставаць невялікую суму, напрыклад, 3000 рублёў». У каментарыях пачалі даваць парады, піша «Зеркало».
«Калі гэта ўсе зберажэнні, то лепш цалкам тры тысячы нікуды не ўкладаць», — параіў адзін з карыстальнікаў сацсеткі. Напрыклад, 50% — на назапашвальны рахунак для хуткага доступу да грошай.
Яшчэ адна парада была памяняць рублі на долары, на што іншы карыстальнік параіў усё ж такі купіць еўра.
Вось якія яшчэ каментарыі пакінулі пад пастом.
«Зубы крыху падлячыць, зрабіць вадзіцельскае пасведчанне наступнай катэгорыі, купіць пральна-сушыльную машыну».
«Рэкамендую інвеставаць у класны вечар. У піва або ў добрае віно».
«Чаго ж так? Можа, лепш у самаразвіццё».
«Можна зняць кватэру на Lidbeer у Лідзе на два дні».
«Жэтоны метро — найлепшая інвестыцыя».
«Крыпта».
«Найбольш распаўсюджанае ў Беларусі — гэта безадклічныя дэпазіты ў беларускіх рублях. Таксама можна папрактыкавацца і заключыць брокерскую дамову з адным з брокераў, напрыклад, з тым, хто ўжо тут пісаў, і купіць аблігацыі, у тым ліку індэксаваныя да золата. Таксама для пашырэння кругазору можна паспрабаваць купіць даўгавыя токены. Ну і біткойн. Так пазнаёміцеся з большасцю добрых варыянтаў і ўжо будзеце арыентавацца і самі вырашаць, куды лепш укладваць далей».
«Можаце купляць беларускае мастацтва».