26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына дамовілася пра доўгатэрміновыя пастаўкі газу з Катарам

6
Нямеччына дамовілася пра доўгатэрміновыя пастаўкі газу з Катарам

ФРГ прадаўжае замяшчаць расейскі газ.

Нямеччына прадаўжае замяшчаць расейскі газ, пастаўкі якога моцна ўпалі пасля выбухаў на «Паўночных струменях». Яна заключыла доўгатэрміновы кантракт на пастаўку звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з Катарам, паведамляе Bloomberg.

Дзяржаўная кампанія Qatar Energy і ConocoPhillips падпісалі дамовы, паводле якіх Катар будзе выпраўляць у Нямеччыну да 2 млн тонаў ЗПГ на год з 2026 года. Пагадненне будзе дзейнічаць не менш як 15 гадоў, заявіў міністр энэргетыкі Катара Саад Аль-Каабі.

У 2021 годзе больш за палову імпартаванага газу ў Нямеччыну пастаўляла Расея – 46 млрд кубаметраў. Угода з Катарам дазволіць Нямеччыне дыверсіфікаваць крыніцы паставак ЗПГ. Хоць пагадненне з Катарам дапаможа Нямеччыны замясціць усяго 6% ад аб'ёму расейскага імпарту ў 2021 годзе.

Але Каўшал Рамеш, старэйшы аналітык датычна ЗПГ Rystad Energy, мяркуе, што дамоўленасць – вялікі крок у дыверсіфікацыі паставак. «Да 2027 г., мы мяркуем, спажыванне газу ў Нямеччыне складзе блізу 73 млрд кубаметраў на год, гэтая ўгода закрывае 3,7% такога аб'ёму. Гэта зусім не так мала», – цытуе яго Reuters.

Акрамя таго, Берлін вядзе з Катарам перамовы пра больш доўгія кантракты ў пастаўках ЗПГ – на 25 гадоў. Заключэнне такой дамовы супярэчыла б планам Нямеччыны стаць вугляроднанейтральнай да 2045 года. Тым не менш у апошнія дні з'яўляюцца прыкметы таго, што Нямеччына гатовая пагадзіцца на такую ўгоду, піша Bloomberg.

«Я не пярэчыў бы супраць 20-гадовых або нават больш доўгіх кантрактаў», – заявіў міністр эканомікі Нямеччыны Роберт Хабек на галіновай канферэнцыі ў аўторак. «Кампаніі павінны проста ведаць, што колькасць пакупнікоў у Нямеччыны стане меншай, калі мы хочам захаваць кліматычныя мэты».

Газ будзе пастаўляцца з супольных прадпрыемстваў Qatar Energy і ConocoPhillips у Катары. Яго будуць прывозіць на плыўны тэрмінал у Брунсбютэлі, які пакуль што будуецца.

Урад Нямеччыны арандаваў пяць плыўных імпартных тэрміналаў для імпарту ЗПГ, якія абыдуцца ёй на 6,5 млрд еўраў цягам наступных 10–15 гадоў. Акрамя таго, плануецца ўзвесці яшчэ адзін прыватны тэрмінал. Паводле ацэнкі ўраду, пасля ўводу ў эксплуатацыю яны змогуць пакрыць блізу адной траціны актуальнага попыту на газ у Нямеччыне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках