26 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO асудзіла рэжым Лукашэнкі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны

14
NATO асудзіла рэжым Лукашэнкі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны

Кіраўнікі МЗС краін-сябраў NATO выдалі супольную заяву па саміце ў Бухарэсце.

У заяве гаворыцца, што NATO асуджае ўсіх, у тым ліку Беларусь, хто актыўна дапамагае агрэсіўнай вайне Расеі супраць Украіны.

NATO заяўляе, што Расея нясе поўную адказнасць за вайну супраць Украіны.

«Непрымальныя дзеянні Расеі, у тым ліку гібрыдныя дзеянні, энэргетычны шантаж і безразважная ядзерная рыторыка, падважваюць грунтаваны на правілах міжнародны парадак. Мы салідарныя з Польшчай пасля інцыдэнту 15 лістапада, які прычыніўся да трагічнай загубы людзей у выніку ракетных удараў Расеі па Украіне. Мы асуджаем жорсткасць Расеі ў дачыненні да цывільнага насельніцтва Украіны, а таксама парушэнні правоў чалавека, такія як гвалтоўная дэпартацыя, катаванні і варварскае абыходжанне з жанчынамі, дзецьмі і асобамі, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы. Усе асобы, адказныя за ваенныя злачынствы, у тым ліку сэксуальны гвалт у варунках канфлікту, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», – гаворыцца ў заяве.

NATO заяўляе, што далей давацьме Украіне палітычную і практычную падтрымку датуль, пакуль гэта будзе неабходна.

«Абапіраючыся на дадзеную дагэтуль падтрымку, мы дапаможам Украіне ўмацаваць яе ўстойлівасць, абараніць свой народ і супрацьстаяць кампаніям дэзінфармацыі ды хлусні з боку Расеі. Хаўруснікі будуць дапамагаць Украіне ў аднаўленні энэргетычнай інфраструктуры і абароне свайго народа ад ракетных нападаў. Мы таксама па-ранейшаму поўныя цвёрдасці падтрымліваць доўгатэрміновыя намаганні Украіны на яе шляху пасляваеннага аднаўлення і рэформаў, каб Украіна магла забяспечыць сваю свабодную і дэмакратычную будучыню, мадэрнізаваць абаронны сэктар, умацаваць доўгатэрміновую аперацыйную спалучальнасць і стрымаць будучую агрэсію», - гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС краін NATO таксама адзначылі, што ўступленне Швэцыі і Фінляндыі ў альянс зробіць яго мацнейшым, а еўраатлантычны рэгіён - больш бяспечным.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках