На Луганшчыне УСУ разбілі гарнізон РФ на рэкорднай адлегласці ад лініі фронту
3- 30.11.2022, 8:35
- 18,448

У чатырох мясцінах, па якіх нанесены ўдар, паранены паўтысячы акупантаў.
29 лістапада Генштаб даў справаздачу аб шэрагу ўдараў па гарнізонах РФ у Луганскай і Запарожскай абласцях. Удар у Луганскай вобласці цікавы тым, што набой праляцеў рэкордную адлегласць.
Інфармацыя апублікаваная на афіцыйнай старонцы Facebook украінскага камандавання.
Артылерыя УСУ нанесла агнявыя паразы па 4 мясцінах - пацверджаны вынікі ўдараў ад 27 лістапада.
Пры гэтым у Луганскай вобласці ўдарылі па гарнізоне каля вёскі Лутугіна. Населены пункт размешчаны мінімум за 80 км ад магчымых пазіцый УСУ.

У Запарожскай вобласці - таксама ёсць вынікі: патраплянне каля наступных населеных пунктаў:
Палогі - за 17 км ад пазіцый УСУ,
Басань - за 30 км,
Токмак - за 34 км.

Камандаванне пералічвае страты, панесеныя войскам РФ:
паранены - блізу 450 чалавек;
знішчана вайсковая тэхніка - блізу 50 адзінак.