26 красавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка будзе наступным»: што вядома пра загадкавую смерць Макея

9
«Лукашэнка будзе наступным»: што вядома пра загадкавую смерць Макея

Беларускі дыктатар знаходзіцца ў надзвычайнай разгубленасці.

У Беларусі 29 лістапада быў пахаваны міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Раптоўная смерць 64-гадовага кіраўніка МЗС стала нечаканасцю для ўсіх. Афіцыйнай прычынай смерці назвалі "інфаркт", аднак шэраг экспэртаў вылучылі версіі аб атручэнні.

Макей працаваў на высокіх пасадах у беларускай уладзе больш за 20 гадоў. Ён быў памочнікам Лукашэнкі, пасля кіраўніком ягонай адміністрацыі, а з 2012 года ўзначальваў МЗС.

У сеціва трапілі фота і відэа з пахаванняў Макея. Беларускі дыктатар Лукашэнка выглядаў бледным і прыгнечаным, паведамляе ТСН.

Міністра маглі забіць?

Расейскі апазіцыянер Марк Фейгін указаў на дзіўныя абставіны смерці Уладзіміра Макея - "гэта як на вайне памерці ад катару".

“Магчыма, ён быў пэўным камунікатарам, які сапраўды агучваў цікавы сцэнар для Лукашэнкі пад умовы Захаду пры няўдзеле ў аперацыі з поўначы па Украіне. Ці магло такое быць? Я гэтага не выключаю. Ці значыць, што Масква была зацікаўленая ў ліквідацыі такой даверанай асобы Лукашэнкі, каб яна проста знікла? Ведаеце, мы ўсякае бачылі, нічому не здзівімся”, - сказаў ён.

Фейгін не выключыў, што Макей мог стаць расейскай мішэнню і быць атручаным хімічнымі рэчывамі, якія з'яўляюцца фірмовым стылем РФ. Аднак ісціна павінна быць выяўленая з дапамогай ускрыцця і экспэртызы.

“Калі ён сапраўды быў атручаны ці апраменены, напэўна, беларускі бок павінен пра гэта ведаць. Ці паведаміць яна пра гэта нам - наступнае пытанне. Але для самога Лукашэнкі гэта можа быць сігналам: “Глядзі, сябар. У нас тут некаторыя людзі доўга не жывуць”. Дапусціць такое я магу”, - адзначыў апазіцыянер.

Ваенны экспэрт <>bАлег Жданаў таксама мяркуе, што смерць Макея не была выпадковай.

“Ягоную смерць звязваюць з дзейнасцю расейскіх спецслужбаў. Яны яго ліквідавалі”, - падсумаваў Жданаў.

Ізраільскі філантроп Леанід Неўзлін са спасылкай на "крыніцы ў спецслужбах" сцвярджае, што смерць Макея не была натуральнай.

“Старшыня МЗС Беларусі Уладзімір Макей памёр у выніку атручвання ядам, распрацаваным у спецлабараторыі ФСБ, кажуць крыніцы, блізкія да расейскіх спецслужбаў. Клінічная карціна адпавядае смерці ад інфаркту, інсульту або сардэчнай недастатковасці”, – заявіў Неўзлін.

Лукашэнка - наступны?

Аналітыкі Інстытута Роберта Лансінга (Robert Lansing Institute, RLI) прыйшлі да высновы, што Расея плануе ліквідаваць Аляксандра Лукашэнку, каб атрымаць кантроль над войскам Беларусі і скарыстацца ёю ў вайне з Украінай. Адзначаецца, што Крэмль ужо нібыта прыняў адпаведную пастанову.

Паводле інфармацыі RLI, расейскія спецслужбы разглядаюць сцэнар, паводле якога Лукашэнку заб'юць падчас аперацыі, у выніку чаго ягоныя абавязкі будуць ускладзеныя на цалкам лаяльнага да Расеі генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася.

Згодна з расейскім планам, Зась нібыта абвесціць аб уключэнні Беларусі ў склад Расеі на правах аўтаномнага аб’екту, "для прадухілення ваеннай пагрозы, якая ўзнікае для Беларусі з боку Украіны і Польшчы".

Ваенны эксперт Алег Жданаў не выключае, што беларускі дыктатар можа загінуць падчас “выпадковага” ДТЗ, як некалі першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў.

Леанід Неўзлін распавёў, што Лукашэнка пасля раптоўнай смерці Макея змяніў ахову і прыслугу.

Як смерць Макея можа паўплываць на вайну ва Украіне

Пасля смерці Уладзіміра Макея Расея ўзмацніць ціск на Аляксандра Лукашэнку, патрабуючы адправіць беларускія войскі ва Украіну.

Такі прагноз агучыў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны дырэктар Украінскага інстытута будучыні Вадзім Дзенісенка ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону на Youtube-канале ТСН.

“Думаю, што смерць Макея будзе выкарыстаная расейцамі, каб максімальна націснуць на Лукашэнку, каб ён адправіў войскі на тэрыторыю Украіны. Ён павінен быць напалоханы з гэтай нагоды, павінен баяцца і не разумець, што адбываецца”, - падкрэсліў Дзенісенка.

На ягоную думку, наймацнейшы ціск на беларускага дыктатара Крэмль будзе найбліжэйшыя некалькі тыдняў, пакуль Лукашэнка ў разгубленасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках