2 красавiка 2023, Нядзеля, 15:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі жаўнер мог атрымаць рану ў сэрца, але адбыўся «цуд»

4
Украінскі жаўнер мог атрымаць рану ў сэрца, але адбыўся «цуд»

Байцоў УСУ не дарма называюць «кібаргамі».

На ўкраінска-расейскім фронце часам здараюцца моманты, якія няйначай як «цудам» і не назавеш.

Так, нядаўна ў Сеціве апублікавалі відэа, на якім бачна, як звычайны скураны партманэт спыніў асколак ад варожага набою, які мог патрапіць байцу УСУ прста ў сэрца, інфармуе тэлеграм-канал «Украіна 365».

На роліку таксама бачна, што разам з партманэтам «браў удзел» у адбіцці расейскага аскепка і нейкі дакумент: мяркуючы, з усяго, ваенны білет украінскага салдата з пазыўным «Барын».

Таксама відаць адтуліну, якую асколак прарабіў у форме салдата УСУ якраз на ўзроўні грудзей. Калі б не партманэт і «ваярнік», то метал цалкам мог бы прабіць нашаму байцу сэрца. На відэа адзначаюць, што нездарма ўкраінскіх салдат называюць «кібаргамі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».