Расейскія акупанты накрылі свае ж пазіцыі «дружалюбным агнём»
- 10.12.2022, 10:11
- 4,994
Гэта прыкмета нізкай падрыхтоўкі танкістаў і артылерыі войск РФ.
Расейскія акупанты працягваюць несці вялізныя страты на полі бою. Аднак нярэдка расейцы накрываюць адзін аднаго «дружалюбным агнём».
Як адзначаецца ў ранішняй зводцы Генеральнага штаба УСУ, «дружалюбны агонь» - гэта следства нізкай падрыхтоўкі танкавых і артылерыйскіх экіпажаў, а таксама адсутнасці ўзаемадзеяння і сувязі паміж падраздзяленнямі.
Акрамя таго, за мінулы дзень падраздзяленні ўкраінскіх ракетных войскаў і артылерыі пашкодзілі 4 пункты кіравання і 5 раёнаў засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі акупантаў.