26 красавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як бура ў пустыні»: NАТО можа знішчыць войска Расеі за 12 гадзін

11
«Як бура ў пустыні»: NАТО можа знішчыць войска Расеі за 12 гадзін

Гэта тычыцца і хаўрусніка Масквы дыктатара Лукашэнкі.

Войскі NАТО ў стане цалкам знішчыць войска РФ за 12 гадзін, распавёў у эфіры Радыё НВ ваенны аналітык, ветэран расейска-ўкраінскай вайны Аляксей Гецьман.

«Ужо было пралічана: для таго каб знішчыць - не выкарыстоўваючы ядзерную зброю, а толькі высокадакладную - пераважная большасць расейскага войска (маюцца на ўвазе пункты пастаяннай дыслакацыі), расейскую вайсковую прамысловасць, войскам NАТО спатрэбіцца ўсяго 12 гадзін, калі гэта будзе поўнамаштабная атака з боку Альянсу. У іх ёсць такія магчымасці, яны ведаюць, як гэта рабіць», - адзначыў Гецьман.

Але NАТО гэтага не робіць, бо гэта не агрэсіўны блок, упэўнены экспэрт. У той жа час, гэта даказвае, што NАТО не збіраецца нападаць на Расею або яе хаўрусніка - Беларусь, дадаў Гецьман:

«Калі б NАТО хацела б напасці, то яно не ўзмацняла б абараназдольнасць Украіны. Калі б яно хацела напасці, то напала б, як бура ў пустыні. І не было б Расейскай Федэрацыі».

Нагадаем, што 1 снежня дыктатар Аляксандр Лукашэнка сабраў сілавы блок Беларусі на сход і зноў загаварыў пра «пагрозы»: «Украіна пад любой падставай спрабуе ўцягнуць у канфлікт войскі дзяржаваў-сябраў NАТО».

У той жа дзень генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнбэрг у чарговы раз заявіў, што NАТО не з'яўляецца часткай канфлікту ва Украіне: «У нас няма войскаў і няма прысутнасці ў паветры Украіны. NАТО толькі падтрымлівае Украіну ў яе праве на самаабарону».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках