25 траўня 2026, панядзелак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М7 перакулілася маршрутка, якая ехала з Менска ў аэрапорт Вільні

3
На трасе М7 перакулілася маршрутка, якая ехала з Менска ў аэрапорт Вільні

З усіх пасажыраў, якія знаходзіліся ў салоне рэмень бяспекі выкарыстоўвалі толькі кіроўца і адзін пасажыр.

На трасе М7 Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі, паведамілі ў абласной міліцыі.

ДТЗ адбылося а 5.30. 41-гадовы кіроўца Mercedes на 91-м кіламетры трасы не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У салоне мікрааўтобуса ехалі восем пасажыраў з Менска ў аэрапорт Вільні. З усіх пасажыраў рэмень бяспекі выкарыстоўвалі толькі кіроўца і адзін пасажыр. Яны не пацярпелі.

Медыкі даставілі на абследаванне трох пасажырак. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках