20 красавiка 2024, Субота, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ узгадніла граніцу цаны нафты РФ на ўзроўні $60 за барэль

6
Рада ЕЗ узгадніла граніцу цаны нафты РФ на ўзроўні $60 за барэль

Цэнавыя абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 5 снежня.

Сёння Рада ЕЗ пастанавіла ўстанавіць гранічную цану нафты, якая экспартуецца з Расеі, на ўзроўні 60 даляраў ЗША за барэль, гаворыцца ў афіцыйнай заяве на сайце Еўрапейскай рады.

Адзначана, што ўзровень абмежавання быў устаноўлены ў шчыльным супрацоўніцтве з Price Cap Coalition, ён пачне ўжывацца з 5 снежня 2022 года.

- Абмежаванне цаны расейскай нафты знізіць скачкі цаны, выкліканыя надзвычайнымі рынкавымі варункамі, і моцна скароціць прыбыткі Расеі ад продажу нафты пасля таго, як яна распачала сваю незаконную агрэсіўную вайну супраць Украіны. Гэта таксама будзе спрыяць стабілізацыі сусветных цэн энэрганосьбітаў, адначасова змякчаючы негатыўныя наступствы для энэргазабеспячэння трэціх краін, - гаворыцца ў заяве.

Сённяшняй пастановай прадугледжаны пераходны перыяд працягласцю 45 дзён для суднаў, якія перавозяць сырую нафту паходжаннем з Расеі, набытую і заладаваную да 5 снежня 2022 года і разладаваную ў порце прызначэння да 19 снежня.

Таксама адзначаецца, што паколькі абмежаванне цаны можа перыядычна пераглядацца для адаптацыі да рынкавай сітуацыі, сённяшняя пастанова таксама ўстанаўляе пераходны перыяд тэрмінам 90 дзён пасля кожнай пастановы аб змене абмежавання цаны, каб забяспечыць узгодненае ўжыванне новага максімуму цаны ўсімі аператарамі.

Рада ЕЗ таксама ўвяла «папярэджанне аб надзвычайных сітуацыях», якое дазваляе транспартаваць нафту за мяжой цаны, калі гэта неабходна для тэрміновага прадухілення сітуацыі, якая можа зрабіць сур'ёзны ўплыў на здароўе і бяспеку людзей або навакольнае асяроддзе, або для пераадолення наступстваў стыхійных бедстваў.

Адзначаецца, што адпаведныя нарматыўна-прававыя акты найбліжэйшым часам будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках