26 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Кітай выкарыстоўвае васала Пуціна як фішку

2
Палітолаг: Кітай выкарыстоўвае васала Пуціна як фішку

Пекін можа «скласці» расейскую эканоміку цягам года.

Палітолаг Барыс Тызенгаўзен расказаў, што Кітай узяў у арэнду на 49 гадоў частку расейскіх тэрыторый памерам з дзесяць Крымаў і не збіраецца іх аддаваць. Кітайцы ўжо ва ўсю там сякуць лес і здабываюць карысныя выкапні, прыводзіць яго словы unian.net.

«Лідар Кітая Сі Цзіньпін даволі выразна сказаў, што ўжыванне і нават пагрозы ядзернай зброяй непрымальныя і роўна пасля таго, як ён гэта сказаў, усім у РФ прыкруцілі мікрафоны. Ключавую ролю адыграў лідар Кітая, бо пасля таго, як лідары еўрапейскіх дзяржаў казалі Пуціну, гэта яго толькі больш распаліла, а калі гэта сказаў кіраўнік Кітая, уласна васалам каго ён практычна ўжо з'яўляецца, то тут трэба падпарадкавацца», - сказаў палітолаг.

Ён патлумачыў, у чым сакрэт гэтага ўплыву Сі Цзіньпіна на Пуціна і чаму ён яго слухаецца.

«Кітай і Індыя - гэта ўласна дзве дзяржавы, якія дагэтуль працягваюць Пуціну напаўняць бюджэт, бо ў прыстойных аб'ёмах набываюць энэргарэсурсы, якія ўжо не набывае Еўрапейскі Звяз. Расея тэрыторыі здала ў арэнду Кітаю: там не адзін Крым змесціцца на арэндаваных Кітаем тэрыторыях, якія ён узяў у арэнду на 49 гадоў. Кітай мала таго, што арандуе нешта вырошчвае, ён ужо выкапні здабывае, лес. Кітай дзесяць Крымаў арандуе і наўрад ці потым аддасць. Калі Кітай далучыцца да санкцый, расейская эканоміка складзецца цягам года», - сказаў Тызенгаўзен.

Экспэрт заявіў, што Пуцін прасіў палітычнага прытулку ў Кітаі.

«Таму што яго адтуль, па-першае, не экстрадуюць, толькі Кітай як адзін з двух сусветных лідараў можа даць яму такія гарантыі. Пуцін цалкам эканамічна, палітычна, ды, напэўна, ужо недзе і ментальна залежны ад Кітая. А Кітай Пуціна выкарыстоўвае выключна як фішку ў дасягненні сваіх інтарэсаў, перасоўваючы і адсоўваючы да сябе, на што рэагуюць Злучаныя Штаты», - дадаў палітолаг.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках