26 красавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое рыбакоў апусціліся пад лёд у Маладзечанскім раёне

11
Трое рыбакоў апусціліся пад лёд у Маладзечанскім раёне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У палонку першым апусціўся бацька, затым сын, а пасля яго і відавочца.

У Беларусі рыбакі рызыкуюць і выходзяць на тонкі лёд. Некалькі надзвычайных здарэнняў адбыліся ў канцы мінулага тыдня і на пачатку гэтага. Падрабязнасці паведамілі ў прэсавай службе МНС.

Так, трое рыбакоў апусціліся пад лёд у Маладзечанскім раёне. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 4 снежня. Відавочцы патэлефанавалі з возера пад 13.30 дня. У палонку на возера першым укуліўся бацька, затым сын, а пасля яго і відавочца, які ім дапамагаў. Выратавалі, на шчасце, усіх траіх. У шпіталь з пераахаладжэннем дастаўленыя двое.

Падобны выпадак здарыўся пад Смалявічамі 5 снежня, інфармуе «Мінская праўда». У час рэйду ратавальнікі МНС папярэдзілі рыбакоў на тонкім лёдзе аб небяспецы зімовай рыбалкі. А ўжо пад 17.30 на нумар 112 затэлефанавалі відавочцы і расказалі, што рыбакі пайшлі пад лёд. Супрацоўнікі РАНС, ТВВ і медыкі выратавалі абодвух рыбакоў. Пацярпелых шпіталізавалі.

А вось у Глыбоцкім раёне на возеры каля мястэчка Падсвілля 4 снежня адбылася трагедыя, дадае БелТА. На рыбалку прыехалі два браты. Адзін з мужчын выйшаў на тонкі лёд, каб прасвідраваць палонку, і апусціўся. Другі брат затэлефанаваў адразу ж у МНС, але выратаваць 41-гадовага мужчыну не змаглі. Цела патанулага з вады дасталі работнікі ТВВ.

Шэраг падобных трагічных выпадкаў здарыўся на мінулым тыдні па ўсёй Беларусі. Рыбакі патанулі ў Койданаўскім, Мікашэвіцкім, Гарадзенскім, Лунінецкім і Віцебскім раёнах.

- Агулам за пару дзён пад лёд апусцілася сямёра аматараў рыбалкі, ніводнага не выпала выратаваць, - пракаментавалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

І нагадалі, што лёд на беларускіх азёрах яшчэ зусім тонкі. Больш-менш бяспечная таўшчыня лёду не меншая за 7-10 сантымэтраў, такі лёд зялёнага або блакітна-зялёнага колеру. У рыбакоў пры сабе маюць быць выратавальныя камізэлькі і вяроўка даўжынёй 15-20 мэтраў з паўкілаграмовым цяжарам на канцы.

На лёдзе нельга ні бегаць, ні скакаць, ні збірацца гуртамі. Не варта выкарыстоўваць змёрзлыя рэкі або азёры, каб скарачаць шлях. А бацькам канечне трэба нагадваць дзецям, чым небяспечныя гульні на лёдзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках