CNN: Беларусь перасоўвае войскі ўздоўж мяжы з Украінай
36- 7.12.2022, 20:40
- 48,784

Рэжым спасылаецца на контртэрарыстычную пагрозу.
Рэжым Лукашэнкі абвясціў аб перасоўванні войскаў і вайсковай тэхнікі, спасылаючыся на контртэрарыстычную пагрозу.
Пра гэта паведамляе CNN.
Як адзначае выданне, прычынай такіх дзеянняў беларускага войска з'яўляецца нібыта рост напружанасці ўздоўж украінска-беларускай мяжы.
"У гэты перыяд плануецца перасоўванне вайсковай тэхнікі і асабовага складу сіл бяспекі, часовае абмежаванне перасоўвання грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і дзялянках мясцовасці, выкарыстанне імітацыйнай зброі ў навучальных мэтах", - цытуе CNN паведамленне Рады бяспекі Беларусі.
Беларусь таксама зноў абвясціла аб пачатку вайсковых вучэнняў у рамках "восеньскай наборнай кампаніі для праходжання пачатковай вайсковай падрыхтоўкі навабранцаў".