26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі заплакаў падчас малітвы аб міры ва Украіне

7
Папа Рымскі заплакаў падчас малітвы аб міры ва Украіне

Відэа.

Папа Рымскі Францішак не змог стрымаць эмоцыі і заплакаў падчас сваёй малітвы аб міры ва Украіне.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Голас пантыфіка пачаў дрыжаць, калі ён згадаў аб пакутах украінцаў. Пасля слоў аб жаданні «перадаць падзяку ўкраінскага народа» ён быў вымушаны перапыніць сваю малітву і не мог працягваць блізу 30 секунд.

Натоўп, сярод якога таксама знаходзіўся мэр Рыма Раберта Гуалцьеры, пачаў пляскаць у ладкі, калі Папа Рымскі перастаў гаварыць і пачаў плакаць.

Калі ён аднавіў малітву, яго голас усё яшчэ дрыжаў.

«...украінскага народа за мір, пра які мы так доўга прасілі Госпада. Замест гэтага я павінен перадаць вам маленні дзяцей, старых, маці і бацькоў і маладых людзей гэтай закатаванай зямлі, якая так шмат пакутуе», - працягнуў Папа Рымскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках